Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Новы год — гэта радасная сустрэча цуду, чароўных прыгод і дзіўных пераменаў. Гэта добрае свята стала жаданым у кожным доме, у кожнай сям’і. Яго з радасцю чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Напярэдадні ўрачыстасці старшыня раённага аб’яднання
арганізацый прафсаюзаў ФПБ Сяргей Дземідзенка разам з самадзейнымі артыстамі
творчага калектыву аўтаклуба ГЦК і, вядома ж, з Дзедам Марозам і Снягуркай
адправіліся ў КСУП «Малінаўка-Агра» і «Саўгас «Зара», каб павіншаваць з
надыхо-дзячым Новым годам працаўнікоў вёскі.
Звяртаючыся да вяскоўцаў Сяргей Міхайлавіч падзякаваў іх за нялёгкую працу,
пажадаў моцнага здароўя, сямейнага шчасця і высокіх вытворчых паказчыкаў.
Нягледзячы на загружанасць, ва ўсіх падраздзяленнях гасцей сустракалі з
радасцю. А пра тое, як падпявалі песні і апладзіравалі самадзейным артыстам, і
распавядаць не трэба. З задавальненнем звалі Дзядулю Мароза, дзякавалі за
віншаванні і прытанцоўвалі пад знаёмыя музычныя кампазіцыі пра зіму.
Увогуле, артысты падарылі працаўнікам гаспадарак масу яркіх уражанняў,
пазітыва, добры настрой.
Да спіса