Галоўная / Сацыяльная сфера / Органы сацыяльнай аховы / Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Установа “Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”

Дырэктар Павісок Вера Паўлаўна, кабінет № 3, тэл. 50220.
Установа “Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”
заснавана рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 31.08.2004 № 583 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 490320563.
15 кастрычніка 2004 года адбылося афіцыйнае адкрыццё цэнтра.
Юрыдычны адрас: 247095, г. п. Лоеў, вул. Шавялёва, д. 59
Адрас электроннай пошты: tcson@loev.gov.by 

РЭЖЫМ РАБОТЫ:
ПАНЯДЗЕЛАК-ПЯТНІЦА
8.30-13.00, 14.00-17.30
ЧАС ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН:
Серада - 8.00-14.00

Дадаткова арганізаваны прыём грамадзян, індывідуальных
прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб 
(прыём ажыццяўляецца дзяжурным згодна з графікам без папярэдняга запісу) 
Штодня 8.00-8.30, 13.00-14.00
Аўторак 8.00 - 8.30, 13.00-14.00, 17.30 - 20.00
Субота 9.00-13.00

Дырэктар Павісок Вера Паўлаўна ажыццяўляе прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па серадах з 8.00-14.00 (у выпадку адсутнасці дырэктара прыём праводзіць службовая асоба, якая выконвае яго абавязкі)

Папярэдні запіс на прыём да дырэктара цэнтра і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца ў аддзяленні першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання каб. 4, тэл. 20798

Эфектыўнасць працы установы “Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” можна ацаніць на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь


У цэнтры працуе "Гарачая лінія" даведачна-інфармацыйнага характару. Званкі прымаюцца штодня (акрамя выхадных і святочных дзён, абвешчаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) з 9.00 да 13.00

Аддзяленне,
адказны

Нумар
тэлефона

Тэматыка

Юдэнка Людміла Арцёмаўна,
загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання

2-07-98
2-16-99

Пытанні прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, прадастаўленне матэрыяльнай дапамогі

Бараноўская Алена Аляксандраўна,
загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму

5-04-98

Пытанні надомнага абслугоўвання, аказанне паслуг няні і сядзелкі

Бычок Анджэла Мікалаеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай  рэабілітацыі, абілітацыі  інвалідаў

5-02-19

Пытанні аказання сацыяльных паслуг інвалідам, забеспячэння тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, аказання дапамогі грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым становішчы

Сыцько Вікторыя Антонаўна, юрысконсульт

5-04-98

Юрыдычныя кансультацыі па пытаннях стварэння замяшчальнай сям'і, аказанне сацыяльных паслуг на падставе дагавораў пажыццёвага ўтрымання (рэнта)

Вышэйстаячы дзяржаўны орган:
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта (247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, д. 2), рэжым работы з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00

Асноўнымі задачамі дзейнасці цэнтра з'яўляюцца:
выяўленне і дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, вызначэнне неабходных ім формаў дапамогі і перыядычнасці яе прадастаўлення;
аказанне грамадзянам сацыяльна-бытавых, псіхалагічных, прававых, кансультацыйных паслуг, матэрыяльнай дапамогі, садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян і аказанне іншых паслуг, а таксама дадатковых паслуг пры выкананні прынцыпаў сацыяльнага абслугоўвання;
супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, уключаючы міжнародныя і замежныя, у вырашэнні пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі і падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу;
абагульненне і ўкараненне сучасных тэхналогій сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у залежнасці ад характару патрэбнасці і мясцовых сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных умоў;
інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць па актуальных пытаннях сацыяльнай палітыкі і сацыяльнага абслугоўвання;
удзел у адсочванні сацыяльнага і дэмаграфічнага становішча, у прагназаванні сацыяльных працэсаў і выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэгіёну.

Кніга памяці

Сітуацыйная дапамога інвалідам 

Сітуацыйная дапамога-суправаджэнне інвалідаў, якія не маюць магчымасці самастойнага перамяшчэння і арыентавання, і аказанне ім дапамогі на аб'ектах, выкарыстанні транспартных сродкаў у мэтах пераадолення бар'ераў, якія замінаюць доступу да аб'ектаў і атрыманню паслуг, што аказваюцца насельніцтву, нароўні з іншымі асобамі.

Ва ўстанове “Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва " існуе парадак аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам работнікамі цэнтра.

Згодна з указаным парадкам, інваліду і/або асобе, якая яго суправаджае пры неабходнасці наведвання ўстановы "Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" з мэтай атрымання якой-небудзь паслугі, якая прадастаўляецца цэнтрам,  патрэбна папярэдне паведаміць пра гэта работніку, пры гэтым паказаўшы характар і аб'ём патрабаванай сітуацыйнай дапамогі.

Кантактны нумар тэлефона адказнага работніка цэнтра, за якім замацавана аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам: тэл. +375 2347 50219
Адміністратыўны будынак цэнтра, размешчаны па адрасе: г.п. Лоеў, вул. Шавялёва, д. 59
Адказны работнік: Бычок Анджэла Мікалаеўна, загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.