Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У гасцях у працаўнікоў вёскі

31 снежня 2019

Новы год — гэта радасная сустрэча цуду, чароўных прыгод і дзіўных пераменаў. Гэта добрае свята стала жаданым у кожным доме, у кожнай сям’і. Яго з радасцю чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.

Напярэдадні ўрачыстасці старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў ФПБ Сяргей Дземідзенка разам з самадзейнымі артыстамі творчага калектыву аўтаклуба ГЦК і, вядома ж, з Дзедам Марозам і Снягуркай адправіліся ў КСУП «Малінаўка-Агра» і «Саўгас «Зара», каб павіншаваць з надыхо-дзячым Новым годам працаўнікоў вёскі.
Звяртаючыся да вяскоўцаў Сяргей Міхайлавіч падзякаваў іх за нялёгкую працу, пажадаў моцнага здароўя, сямейнага шчасця і высокіх вытворчых паказчыкаў.
Нягледзячы на загружанасць, ва ўсіх падраздзяленнях гасцей сустракалі з радасцю. А пра тое, як падпявалі песні і апладзіравалі самадзейным артыстам, і распавядаць не трэба. З задавальненнем звалі Дзядулю Мароза, дзякавалі за віншаванні і прытанцоўвалі пад знаёмыя музычныя кампазіцыі пра зіму.
Увогуле, артысты падарылі працаўнікам гаспадарак масу яркіх уражанняў, пазітыва, добры настрой.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//u-gastsjax-u-pratsaunikou-veski-17275
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.