Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Сёння наўрад
ці можна сустрэць такога беларуса, які б не ведаў, хто такі Аляксей Талай.
Удзельнік нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, шматразовы
рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, бізнесмен, матывацыйны спікер, грамадскі
дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду дапамогі дзецям-інвалідам і дзецям-сіротам...
спіс дасягненняў гэтага дзіўнага чалавека можна працягваць бясконца. Але
галоўная яго заслуга ў тым, што сваім асабістым прыкладам, устойлівымі
жыццёвымі прынцыпамі, бязмежнай мужнасцю і чалавечнасцю Аляксей натхняе людзей,
дапамагае ім змагацца з цяжкасцямі, дорыць надзею, вучыць верыць, не здавацца,
любіць і радавацца кожнаму новаму дню. Сустрэча з Аляксеем Талаем была цікавай
для кожнага з нас. Мабыць, ён – лепшы ўзор для пераймання, прыклад
мэтанакіраванасці, рашучасці, сілы волі і духу.