Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сустрэча Аляксея Талая з лаяўчанамі

8 лютага 2023

Сёння наўрад ці можна сустрэць такога беларуса, які б не ведаў, хто такі Аляксей Талай. Удзельнік нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, бізнесмен, матывацыйны спікер, грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду дапамогі дзецям-інвалідам і дзецям-сіротам... спіс дасягненняў гэтага дзіўнага чалавека можна працягваць бясконца. Але галоўная яго заслуга ў тым, што сваім асабістым прыкладам, устойлівымі жыццёвымі прынцыпамі, бязмежнай мужнасцю і чалавечнасцю Аляксей натхняе людзей, дапамагае ім змагацца з цяжкасцямі, дорыць надзею, вучыць верыць, не здавацца, любіць і радавацца кожнаму новаму дню. Сустрэча з Аляксеем Талаем была цікавай для кожнага з нас. Мабыць, ён – лепшы ўзор для пераймання, прыклад мэтанакіраванасці, рашучасці, сілы волі і духу.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//sustrecha-aljakseja-talaja-z-lajauchanami-21746
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.