Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У першым квартале бягучага года адбыліся тры сесіі
Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў, на якіх была заслухана справаздача
старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Байковай В.А. аб рабоце
Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ў 2021 годзе, а таксама зацверджаны
паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2022 год,
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2021-2025 гады,
Інвестыцыйная праграма Лоеўскага раёна на 2022 год.
У працы сесій прымалі ўдзел дэпутаты раённага Савета
дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых
камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, раённых службаў і арганізацый, упраўленняў
і аддзелаў райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.