Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сесіі раённага Савета дэпутатаў

19 красавіка 2022

У першым квартале бягучага года адбыліся тры сесіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў, на якіх была заслухана справаздача старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Байковай В.А. аб рабоце Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ў 2021 годзе, а таксама зацверджаны паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2022 год, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2021-2025 гады, Інвестыцыйная праграма Лоеўскага раёна на 2022 год.

У працы сесій прымалі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, раённых службаў і арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//sesii-raennaga-saveta-deputatau-20331
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.