Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Мяч над сеткай
На мінулым тыдні разгарнуліся гарачыя баталіі на валейбольнай пляцоўцы ў Крупейках падчас раённых спаборніцтваў па валейболе сярод мужчын.
У іх прынялі ўдзел 6 каманд —
прадстаўнікі педкаледжа, гімназіі, населеных пунктаў Уборак, Крупейкі,
Ручаёўка, Лоеў.
Перад пачаткам гульні ў зале было вельмі ажыўлена. Свае месца займалі гледачы,
а валейбалісты актыўна праводзілі размінку.
Валейбол — камандны від спорту, і вынік удзелу ў спаборніцтвах — поспех
калектыўных намаганняў членаў каманды. Усе спартсмены падрыхтаваліся да
барацьбы і паказалі байцоўскія якасці. Кожная гульня была хвалюючая. Хлопцы
стараліся не дапускаць памылак, ужываючы магутныя і дакладныя падачы, падманныя
хады.
Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Па выніках гульняў выявіліся
пераможцы ў сваіх падгрупах, якія і разыгралі прызавыя месцы.
За трэцяе месца пазмагаліся прадстаўнікі педкаледжа і Ручаёўкі. Мацнейшымі
аказаліся маладыя валейбалісты з гарпасёлка, якія і заваявалі бронзавыя
ўзнагароды. У фінал выйшлі спартсмены з Лоева і Уборка. Званне чэмпіёна турніру
атрымалі аматары здаровага ладу жыцця з раённага цэнтра (2:1). Пераможца і
прызёры ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі Лоеўскага раённага
фізкультурна-спартыўнага клуба «Ураджай».