Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мяч над сеткай

27 снежня 2019

На мінулым тыдні разгарнуліся гарачыя баталіі на валейбольнай пляцоўцы ў Крупейках падчас раённых спаборніцтваў па валейболе сярод мужчын.

У іх прынялі ўдзел 6 каманд — прадстаўнікі педкаледжа, гімназіі, населеных пунктаў Уборак, Крупейкі, Ручаёўка, Лоеў.
Перад пачаткам гульні ў зале было вельмі ажыўлена. Свае месца займалі гледачы, а валейбалісты актыўна праводзілі размінку.
Валейбол — камандны від спорту, і вынік удзелу ў спаборніцтвах — поспех калектыўных намаганняў членаў каманды. Усе спартсмены падрыхтаваліся да барацьбы і паказалі байцоўскія якасці. Кожная гульня была хвалюючая. Хлопцы стараліся не дапускаць памылак, ужываючы магутныя і дакладныя падачы, падманныя хады.
Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Па выніках гульняў выявіліся пераможцы ў сваіх падгрупах, якія і разыгралі прызавыя месцы.
За трэцяе месца пазмагаліся прадстаўнікі педкаледжа і Ручаёўкі. Мацнейшымі аказаліся маладыя валейбалісты з гарпасёлка, якія і заваявалі бронзавыя ўзнагароды. У фінал выйшлі спартсмены з Лоева і Уборка. Званне чэмпіёна турніру атрымалі аматары здаровага ладу жыцця з раённага цэнтра (2:1). Пераможца і прызёры ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі Лоеўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Ураджай».

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//nmjach-nad-setkaj-17294
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.