Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Лоеў. Пра бяспеку будучаму пакаленню
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню" ў Лоеўскім раёне выйшла на фінішную прамую. Работнікамі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі наведаны ўсе прышкольныя лагеры. Не сталі выключэннем лагера Ручаеўскай, Каўпенскай школ, установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна", ДУА «Лоеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».
Работнікі МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы, дзе акрамя розных конкурсаў і віктарын па бяспецы жыццядзейнасці, распавялі аб правілах бяспечных паводзін у побыце, на вадаёмах, пры навальніцы. Дзеці ўспомнілі нумары выкліку службы выратавання і змаглі адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў, прымяраючы баявую вопратку. Прагледзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС», а ў завяршэнне мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнай накіраванасці.