Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лоеў.  Пра бяспеку будучаму пакаленню

26 жніўня 2019

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню" ў Лоеўскім раёне выйшла на фінішную прамую. Работнікамі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі наведаны ўсе прышкольныя лагеры. Не сталі выключэннем лагера Ручаеўскай, Каўпенскай школ, установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна", ДУА «Лоеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

Работнікі МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы, дзе акрамя розных конкурсаў і віктарын па бяспецы жыццядзейнасці, распавялі аб правілах бяспечных паводзін у побыце, на вадаёмах, пры навальніцы. Дзеці ўспомнілі нумары выкліку службы выратавання і змаглі адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў, прымяраючы баявую вопратку. Прагледзелі мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС», а ў завяршэнне мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнай накіраванасці.

 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//nloeu-pra-bjaspeku-buduchamu-pakalennju-16762
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.