Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
На пасяджэнні калегіі МУС кіраўнік ведамства Іван Кубракоў уручыў пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава і падарункавы сертыфікат лепшым аддзелам унутраных спраў. У іх ліку - Лоеўскі РАУС, які заняў l месца па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2022 год.
-
Узнагарода з барэльефным партрэтам капітана Уладзімірава бліжэйшы год будзе
стаяць на самым ганаровым месцы ў нашым падраздзяленні, матывуючы супрацоўнікаў
пацвярджаць аказаны давер і імкнуцца да новых дасягненняў, - падкрэсліў часова
выконваючы абавязкі начальніка Лоеўскага РАУС Аляксандр Кочкин. Дарэчы,
пераходны ганаровы прыз батальёна міліцыі Канстанціна Ўладзімірава быў
заснаваны ў памяць аб байцах, якія праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць
і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў 1941
годзе, а таксама аб усіх супрацоўніках органаў унутраных спраў нашай краіны ў
час Вялікай Айчыннай вайны.