Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ЛОЕЎСКІ РАУС ЛЕПШЫ ПА АПЕРАТЫЎНА-СЛУЖБОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

3 лютага 2023

На пасяджэнні калегіі МУС кіраўнік ведамства Іван Кубракоў уручыў пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава і падарункавы сертыфікат лепшым аддзелам унутраных спраў. У іх ліку - Лоеўскі РАУС, які заняў l месца па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2022 год.

- Узнагарода з барэльефным партрэтам капітана Уладзімірава бліжэйшы год будзе стаяць на самым ганаровым месцы ў нашым падраздзяленні, матывуючы супрацоўнікаў пацвярджаць аказаны давер і імкнуцца да новых дасягненняў, - падкрэсліў часова выконваючы абавязкі начальніка Лоеўскага РАУС Аляксандр Кочкин. Дарэчы, пераходны ганаровы прыз батальёна міліцыі Канстанціна Ўладзімірава быў заснаваны ў памяць аб байцах, якія праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў 1941 годзе, а таксама аб усіх супрацоўніках органаў унутраных спраў нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//loeuski-raus-lepshy-pa-aperatyuna-sluzhbovaj-dzejnastsi-21714
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.