Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У гасцях у выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра пабывалі работнікі
Лоеўскага лясгаса, якія ўзялі над імі шэфства, аказваючы важкую дапамогу і
падтрымку. Яны павіншавалі дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі
ім моцнага здароўя, шчасця, веры ў цуды і здзяйснення запаветных жаданняў і
ўручылі салодкія падарункі. Асаблівыя словы падзякі дырэктар лясгаса Віктар
Чыжык выказаў педагогам і абслуговаму персаналу за штодзённую нялёгкую працу,
бо разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі яны радуюцца кожнаму іх маленькаму
дасягненню і вялікай перамозе, ведаючы якіх намаганняў гэта каштуе.