Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Калядныя вiншаваннi

10 студзеня 2023

У гасцях у выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра пабывалі работнікі Лоеўскага лясгаса, якія ўзялі над імі шэфства, аказваючы важкую дапамогу і падтрымку. Яны павіншавалі дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя, шчасця, веры ў цуды і здзяйснення запаветных жаданняў і ўручылі салодкія падарункі. Асаблівыя словы падзякі дырэктар лясгаса Віктар Чыжык выказаў педагогам і абслуговаму персаналу за штодзённую нялёгкую працу, бо разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі яны радуюцца кожнаму іх маленькаму дасягненню і вялікай перамозе, ведаючы якіх намаганняў гэта каштуе.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//kaljadnyja-vinshavanni-21588
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.