Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
 Чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага
раённага Савета дэпутатаў
22.11.2018

Чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў

19 лістапада 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці, на якім сярод асноўных былі заслуханы пытанні:

«Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016 – 2020 гады»;

«Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады»;

«Аб мерапрыемствах па захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцяў і выхаванню беражлівых адносіны да аб'ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Лоеўскага раёна».

У працы камісіі прынялі ўдзел старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў І. М.Пастухова і намеснік старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Н.Л.Каурова. Пасяджэнне прайшло ў форме дыялогу членаў камісіі з адказнымі за падрыхтоўку дадзеных пытанняў. Па разгледжаных пытаннях прыняты рашэнні, накіраваныя на выкананне рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм на тэрыторыі Лоеўскага раёна. Некаторыя з іх дадаткова будуць разгледжаны на пасяджэннях прэзідыума Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў.


Да спіса