19 лістапада 2018 года адбылося чарговае
пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў па эканоміцы,
бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці, на якім сярод асноўных былі заслуханы
пытанні:
«Аб ходзе выканання рэгіянальнага
комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і
маладзёжная палітыка» на 2016 – 2020 гады»;
«Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па
рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады»;
«Аб мерапрыемствах па захаванню гісторыка-культурных
каштоўнасцяў і выхаванню беражлівых адносіны да аб'ектаў матэрыяльнай і
нематэрыяльнай спадчыны Лоеўскага раёна».
У працы камісіі прынялі ўдзел старшыня Лоеўскага раённага
Савета дэпутатаў І. М.Пастухова і намеснік старшыні Лоеўскага раённага
выканаўчага камітэта Н.Л.Каурова. Пасяджэнне прайшло ў форме дыялогу членаў
камісіі з адказнымі за падрыхтоўку дадзеных пытанняў. Па разгледжаных пытаннях
прыняты рашэнні, накіраваныя на выкананне рэгіянальных комплексаў
мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм на тэрыторыі Лоеўскага раёна.
Некаторыя з іх дадаткова будуць разгледжаны на пасяджэннях прэзідыума Лоеўскага
раённага Савета дэпутатаў.