Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Абласная акцыя " Лес - наш інтарэс»
16.07.2025

Абласная акцыя " Лес - наш інтарэс»

Хлопцы з клуба «Падлетак»  ДУА «Лоеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прымаюць актыўны ўдзел у абласной акцыі «Лес - наш інтарэс» у намінацыі «Знакі супраць смецця». Хлопцы разам з начальнікам Лоеўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Мельнічэнка правялі працоўны дэсант па ўборцы забруджаных месцаў у лясах і вадаёмах, усталявалі інфармацыйныя знакі «Захавай прыроду — прыбяры за сабой» – заклік да адказнасці за навакольнае асяроддзе, а таксама арганізавалі збор смецця на беразе ракі Днепр. Да спіса