Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Абласная акцыя " Лес - наш інтарэс»

16 ліпеня 2025
Хлопцы з клуба «Падлетак»  ДУА «Лоеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прымаюць актыўны ўдзел у абласной акцыі «Лес - наш інтарэс» у намінацыі «Знакі супраць смецця». Хлопцы разам з начальнікам Лоеўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Мельнічэнка правялі працоўны дэсант па ўборцы забруджаных месцаў у лясах і вадаёмах, усталявалі інфармацыйныя знакі «Захавай прыроду — прыбяры за сабой» – заклік да адказнасці за навакольнае асяроддзе, а таксама арганізавалі збор смецця на беразе ракі Днепр.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//ablasnaja-aktsyja-les-nash-intares-24997
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.