Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
08.02.2023

Сустрэча Аляксея Талая з лаяўчанамі

Сёння наўрад ці можна сустрэць такога беларуса, які б не ведаў, хто такі Аляксей Талай. Удзельнік нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, бізнесмен, матывацыйны спікер, грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду дапамогі дзецям-інвалідам і дзецям-сіротам... спіс дасягненняў гэтага дзіўнага чалавека можна працягваць бясконца. Але галоўная яго заслуга ў тым, што сваім асабістым прыкладам, устойлівымі жыццёвымі прынцыпамі, бязмежнай мужнасцю і чалавечнасцю Аляксей натхняе людзей, дапамагае ім змагацца з цяжкасцямі, дорыць надзею, вучыць верыць, не здавацца, любіць і радавацца кожнаму новаму дню. Сустрэча з Аляксеем Талаем была цікавай для кожнага з нас. Мабыць, ён – лепшы ўзор для пераймання, прыклад мэтанакіраванасці, рашучасці, сілы волі і духу.


Да спіса