Навіны раёна
09.10.2023
7 кастрычніка адбылася раённая спартакіяда працоўных калектываў у спартыўнай зале ДЮСШ. Аматары спорту, прыхільнікі ЗОЖ і проста актыўныя лоеўчане здаюць нарматывы дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу. У рамках круглагадовай спартакіяды прадстаўнікі працоўных калектываў Лоеўшчыны выконвалі скачкі ў даўжыню з месца, чаўночны бег, адцісканне, падыманне тулава, бег 30 метраў, нахіл са спіны. Удзельнікі з запалам, іскрынкай у вачах, усмешкамі і сілай волі змагаліся за кожнае ачко ў заліковых "бегунках".
Да спіса