Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Раённая спартакіяда працоўных калектываў 

9 кастрычніка 2023
7 кастрычніка адбылася раённая спартакіяда працоўных калектываў у спартыўнай зале ДЮСШ. Аматары спорту, прыхільнікі ЗОЖ і проста актыўныя лоеўчане здаюць нарматывы дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу. У рамках круглагадовай спартакіяды прадстаўнікі працоўных калектываў Лоеўшчыны выконвалі скачкі ў даўжыню з месца, чаўночны бег, адцісканне, падыманне тулава, бег 30 метраў, нахіл са спіны. Удзельнікі з запалам, іскрынкай у вачах, усмешкамі і сілай волі змагаліся за кожнае ачко ў заліковых "бегунках".
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//raennaja-spartakijada-pratsounyx-kalektyvau-22670
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.