Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
03.02.2023

ЛОЕЎСКІ РАУС ЛЕПШЫ ПА АПЕРАТЫЎНА-СЛУЖБОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

На пасяджэнні калегіі МУС кіраўнік ведамства Іван Кубракоў уручыў пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава і падарункавы сертыфікат лепшым аддзелам унутраных спраў. У іх ліку - Лоеўскі РАУС, які заняў l месца па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2022 год.

- Узнагарода з барэльефным партрэтам капітана Уладзімірава бліжэйшы год будзе стаяць на самым ганаровым месцы ў нашым падраздзяленні, матывуючы супрацоўнікаў пацвярджаць аказаны давер і імкнуцца да новых дасягненняў, - падкрэсліў часова выконваючы абавязкі начальніка Лоеўскага РАУС Аляксандр Кочкин. Дарэчы, пераходны ганаровы прыз батальёна міліцыі Канстанціна Ўладзімірава быў заснаваны ў памяць аб байцах, якія праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў 1941 годзе, а таксама аб усіх супрацоўніках органаў унутраных спраў нашай краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны.


Да спіса