Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў

ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ г.п. ЛОЕЎ

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў»

 

Юрыдычны адрас установы: Рэспубліка Беларусь, 247095, Гомельская вобласць, гарадскі пасёлак Лоеў, вул. Шавялёва. 96, тэл.: 8 (02347) 5-00-84

 

e-mail: loevdshi@mail.ru 

Дырэктар установы - Кадошчанка Кацярына Міхайлаўна

Кантактны тэлефон +375 2347 5-00-84

 

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: аўторак з 9.00 да 12.00, чацвер з 9.00 да 12.00

Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00

 

Філіял ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» у аг. Уборак

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, аграгарадок Уборак, вуліца Школьная, 1.

 

Філіял ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» у н.п. Бывалькі

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, населены пункт Бывалькі, вуліца Ермакова, 50.

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем навучальных прадметаў, навучальных дысцыплін на павышаным узроўні.

Адукацыйныя праграмы ва ўстанове рэалізуюцца па двух напрамках дзейнасці: "музычны" і "выяўленчы".

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца музычна-эстэтычнае выхаванне, развіццё творчых здольнасцей, выканальніцкіх навыкаў, выхаванне мастацкага густу, маральнае і творчае развіццё падрастаючага пакалення, удасканаленне работы па прафесійнай арыентацыі – імкненне                і гатоўнасць выпускнікоў прадоўжыць адукацыю ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах,             а таксама актыўная канцэртна-выставачная дзейнасць.

З 1 верасня 2025 года ў філіяле ўстановы ў н.п. Бывалькi адкрыты клас эстраднага вакалу.

На 1 лістапада 2025-2026 навучальнага года ва ўстанове і ў філіялах установы навучаецца      121 навучэнец:

па кірунку дзейнасці «музычнае»

на інструментальным аддзяленні (фартэпіяна, баян, акардэон) – 83 навучэнцы;

у класе эстраднага вакалу - 4 навучэнцы;

па кірунку дзейнасці «выяўленчае»- 34 навучэнцы.

У школе створаны і вядуць сваю працу дзевяць творчых калектываў:

- аркестр народных інструментаў навучэнцаў;

- дзіцячы хор «Нотное кружево»;

- вакальны ансамбль «Звёздочки»;

- дзіцячы хор у філіяле аг. Уборак;

- вакальны ансамбль у аг. Уборак;

- дзіцячы хор у філіяле ў н. п. Бывалькі;

- вакальны ансамбль у філіяле н. п. Бывалькі;

- вакальны ансамбль настаўнікаў «Вдохновение»;

- інструментальны ансамбль настаўнікаў «IGRANTE».