Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У Беларусі з 1 студзеня 2024 года месячная мінімальная заработная плата складзе Br626. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Падпісана адпаведная пастанова.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначылі, што ў параўнанні са студзенем 2023 года мінімальная заработная плата павялічыцца на Br72, або 13 працэнтаў. "Мінімальная заработная плата прымяняецца ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы ў адносінах да ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўны дагавор, - растлумачылі ў ведамстве. - Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы".-0-
Да спіса