Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны парадак распрацоўкі дакументаў дзяржпрагназавання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2024 года нумар 28, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам зацверджана Палажэнне аб асноўных этапах распрацоўкі дакументаў дзяржаўнага прагназавання, дзяржаўнага планавання, складзе ўдзельнікаў, парадку іх узаемадзеяння. Да ўдзельнікаў працэсу распрацоўкі названых дакументаў аднесены рэспубліканскія органы дзяржкіравання, іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў, Нацыянальны банк, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, мясцовыя органы кіравання і самакіравання, грамадскія аб'яднанні, навуковыя і іншыя арганізацыі.
Палажэннем урэгуляваны пытанні падрыхтоўкі комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі. Ён распрацоўваецца кожныя пяць гадоў на 20-гадовы перыяд і змяшчае прапановы аб пераліку прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і пералік перспектыўных тэхналогій, тавараў і паслуг на сярэднетэрміновы перыяд. Што датычыцца нацыянальнай стратэгіі, яна распрацоўваецца кожныя пяць гадоў на 15-гадовы перыяд і вызначае мадэль устойлівага развіцця Беларусі, мэты, прыярытэты, асноўныя прагнозныя параметры развіцця Беларусі і напрамкі эфектыўнага выкарыстання дэмаграфічнага, сацыяльнага, прыроднага, навукова-тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялаў краіны. Галіновыя стратэгіі пры гэтым распрацоўваюцца кожныя пяць гадоў на 10 і больш гадоў, вызначаюць доўгатэрміновыя мэты, прыярытэты, асноўныя напрамкі, паказчыкі і параметры развіцця адпаведнай галіны эканомікі (віду эканамічнай дзейнасці) на доўгатэрміновы перыяд.
Што датычыцца прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на сярэднетэрміновы перыяд, ён распрацоўваецца на пяць гадоў і змяшчае інфармацыю аб знешніх і ўнутраных умовах развіцця, мэтах, прыярытэтах, прагнозных паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця. А праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі распрацоўваецца на пяць гадоў, вызначае асноўныя мэты, прыярытэты, задачы, паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама змяшчае комплекс механізмаў, спосабаў, інструментаў, якія забяспечваюць дасягненне пастаўленых мэт.
Праграмы развіцця галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці) распрацоўваюцца на пяць гадоў і накіраваны на дасягненне мэт, рэалізацыю прыярытэтаў і вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, вызначаных пяцігадовай праграмай, на галіновым узроўні, а таксама рэалізацыю адпаведнай галіновай стратэгіі ў сярэднетэрміновым перыядзе. А праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў - таксама на пяць гадоў і накіраваны на дасягненне мэт, рэалізацыю прыярытэтаў і вырашэнне задач, вызначаных пяцігадовай праграмай, на ўзроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у сярэднетэрміновым перыядзе.
Гадавы прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі распрацоўваецца штогод і ўяўляе сабой алічбаваную ацэнку перспектыў развіцця краіны. Асноўныя параметры эканамічнага развіцця фарміруюцца на чарговы фінансавы год і два наступныя.
Таксама ўрэгуляваны пытанні падрыхтоўкі плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на год, планаў развіцця галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці), планаў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.
Асноўныя палажэнні прававога акта ўступаюць у сілу з 21 студзеня 2024 года.-0-
Да спіса