Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 293, якім палажэнні ўказа нумар 493 ад 16 кастрычніка 2014 года "Аб развіцці безнаяўных плацяжоў" прыведзены ў адпаведнасць з нормамі закона ад 19 красавіка 2022 года "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадугледжвае ўкараненне новага плацежнага інструмента - плацежнага праграмнага дадатку, які будзе працаваць нараўне з банкаўскімі плацежнымі карткамі і гэтак жа, як і картка, будзе забяспечваць доступ да рахунку ў банку і магчымасць ініцыявання плацяжоў за кошт наяўных на ім грашовых сродкаў.
У адпаведнасці з указам здымаюцца абмежаванні на выкарыстанне АРІП у якасці адзінай плацежнай сістэмы пры ажыццяўленні значных плацяжоў за тавары (работы, паслугі) фізічнымі асобамі.
У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян указам прадоўжаны да канца 2024 года тэрмін абмену грашовых знакаў узору 2000 года на банкноты ўзору 2009 года.
Як паведамлялася раней БЕЛТА, перыяд абмену банкнотаў узору 2000 года, якія выкарыстоўваліся да дэнамінацыі, завяршыўся 31 снежня 2021 года. З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам Br100, Br500, Br1 тыс., Br5 тыс., Br10 тыс., Br20 тыс., Br50 тыс., Br100 тыс., Br200 тыс. лічыліся несапраўднымі (страціўшымі сілу законнага плацежнага сродку).
Цяпер у абарачэнні выкарыстоўваюцца сем наміналаў банкнотаў узору 2009 года - Br5, Br10, Br20, Br50, Br100, Br200 і Br500 і восем наміналаў манет - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама Br1 і Br2.-0-
Да спіса