Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У Беларусі пачалася рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні пачалася 12 ліпеня ў Беларусі і прадоўжыцца да 17 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"У кожнай вобласці вызначаны пункт рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовыя дні. Усяго іх шэсць. Напрыклад, у Мінску і Мінскай вобласці - гэта БДУ", - расказаў Юрый Міксюк. На базе гэтых пунктаў і будзе праходзіць тэсціраванне ў рэзервовыя дні.
Да здачы ў рэзервовыя дні дапускаюцца толькі тыя абітурыенты, якія зарэгістраваліся на асноўнае ЦТ, але па ўважлівай прычыне не змаглі на ім прысутнічаць. Камісія будзе разглядаць кожны выпадак і прымаць рашэнне.
Рэзервовыя дні цэнтралізаванага тэсціравання: 19 і 21 ліпеня - беларуская і руская мовы, 19 і 23 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня, тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, - з 29 ліпеня.
Да спіса