Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў указ нумар 405 "Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым задачы і функцыі дэпартамента і яго структурных падраздзяленняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну "Беллегпрам", Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.
Указам таксама зацвярджаюцца новыя рэдакцыі палажэнняў аб МНС і яго дэпартаментах.-0-
Да спіса