Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў распараджэнне нумар 22рп "Аб Рэспубліканскім савеце па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент падпісаны ў Год гістарычнай памяці ў працяг паслядоўнай палітыкі захавання праўды пра гераічнае мінулае беларускага народа, фарміравання гісторыка-дзяржаўнага светапогляду, умацавання гісторыка-культурнай і духоўна-этычнай супольнасці беларусаў.
У адпаведнасці з распараджэннем пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ствараецца Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які стане пастаянна дзеючым міжведамасным кансультатыўным і каардынуючым органам па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці.
У яго склад на грамадскіх пачатках увойдуць вядомыя вучоныя ў галіне гуманітарных ведаў, аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый.
Ключавую ролю ў рабоце савета будзе выконваць Нацыянальная акадэмія навук, на якую ўскладзена арганізацыйнае, экспертна-аналітычнае і навукова-метадычнае забеспячэнне яго дзейнасці.
У кампетэнцыі савета будуць наступныя пытанні: вызначэнне стратэгіі і задач гістарычнай палітыкі, распрацоўка падыходаў і мер па яе рэалізацыі; каардынацыя дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый у сферы гістарычнай палітыкі і кантроль за выкананнем рашэнняў савета; падрыхтоўка ў рамках кампетэнцыі праектаў нарматыўных прававых актаў і заключэнняў; вывучэнне і маніторынг грамадскай думкі па сацыяльна-гуманітарных пытаннях.
Акрамя таго, савет будзе мець права ініцыяваць прысваенне найменняў геаграфічным аб'ектам і іх перайменаванне, увекавечанне памяці загінулых воінаў, вядомых асоб, каардынаваць выдавецкую дзейнасць, у тым ліку даваць рэкамендацыі па прадухіленні і спыненні парушэнняў у галіне захавання гістарычнай памяці.
Рашэнні савета па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі будуць абавязковымі для кіраўніцтва ў рабоце ўсіх зацікаўленых.
Распараджэнне дасць магчымасць скаардынаваць і ўзмацніць дзейнасць дзяржавы па захаванні гістарычнай памяці.-0-
Да спіса