Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
"Прававы форум Беларусі" вызначаны ў якасці асноўнай электроннай пляцоўкі для абмеркавання праектаў з грамадскасцю. Гэта прадугледжана ўказам нумар 265 "Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Указ накіраваны на павышэнне юрыдычнай якасці праектаў прававых актаў, укараненне электроннага дакументаабароту ў нарматворчую дзейнасць, стварэнне аптымальных умоў для ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у працэсе падрыхтоўкі, прыняцця і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў.
У гэтых мэтах прадугледжваецца ўзмацненне ролі Міністэрства юстыцыі ў нарматворчым працэсе. Пры гэтым на міністра юстыцыі ўскладзена персанальная адказнасць за юрыдычную якасць праектаў прававых актаў.
Акрамя таго, удакладняюцца працэдуры прыняцця і распаўсюджвання тэхнічных актаў.
Да спіса