Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім змяняюцца і дапаўняюцца нормы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
У прыватнасці, у адпаведнасці з прынятымі змяненнямі пераразмяркоўваюцца паўнамоцтвы паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады па пытаннях выкарыстання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей рэгіянальнага значэння, спрашчаецца парадак правядзення на іх работ па бягучым рамонце.
Законам уводзіцца абавязак атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-забаўляльнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізічных асоб, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэб і без атрымання прыбытку (юбілеі, вяселлі і гэтак далей).
Прадугледжваецца сістэма абавязковага ўключэння Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведны рэестр. Правядзенне культурных мерапрыемстваў будзе магчыма толькі ўключанымі ў рэестр арганізатарамі.
У адпаведнасці з папраўкамі ў кодэкс экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў дазваляецца толькі работнікам гэтых музеяў.
Устанаўліваецца прыярытэтнае права на набыццё культурных каштоўнасцей дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцця ўласнікам рашэння аб іх адчужэнні.
У законе змешчаны таксама іншыя нормы, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне асобных аспектаў у сферах бібліятэчнай, музейнай, рамеснай дзейнасці, кінематаграфіі, народнай творчасці.-0-
Да спіса