Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Прыняцце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса ў Беларусі запатрабуе ўнясення змяненняў у больш як 100 дакументаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Вельмі вялікі пералік нарматыўных прававых актаў падлягае змяненню ў сувязі з прыняццем Жыллёвага кодэкса. Усё, што супярэчыць кодэксу, падлягае альбо карэкціроўцы, альбо адмене", - адзначыў Андрэй Рамашка.
У прыватнасці, уносяцца змяненні і дапаўненні ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг". Папраўкі канкрэтызуюць віды ЖКП, крытэрыі іх якасці, правы і абавязкі спажыўцоў і пастаўшчыкоў гэтых паслуг, што пашырае магчымасці грамадзян для абароны сваіх правоў. Чакаецца, што восенню дэпутаты прымуць праект дакумента ў другім чытанні. Будзе адменены ўказ нумар 538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў".
Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса прынята ў Беларусі 4 мая. Прынцыповым новаўвядзеннем з'яўляецца сістэматызацыя шэрага прававых нарматыўных актаў, прынятых за апошнія гады ў сферы жыллёвых праваадносін. З галоўных момантаў можна вылучыць карэкціроўку пытанняў рэгулявання арэнднага жылля, платы за жыллёва-камунальныя паслугі, сацыяльнай абароны ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У тым ліку навацыі закранулі кіраванне агульнай маёмасцю сумесных домаўладанняў, дзейнасць таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў.
Да спіса