Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыям па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю забаранілі прадстаўляць персанальныя даныя асобам, якія не з'яўляюцца ўласнікамі аб'екта нерухомай маёмасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.
Такое патрабаванне Генпракуратуры звязана з неабходнасцю абароны правоў і інтарэсаў грамадзян ад незаконнага ўмяшання ў прыватнае жыццё, гарантаванай арт. 28 Канстытуцыі Беларусі.
Нагляднае ведамства прааналізавала практыку прымянення заканадаўства аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў кантэксце абароны персанальных даных праваўладальнікаў. У выніку былі ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства.
Так, арганізацыі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю прадастаўлялі на падставе заяў неабмежаванага кола асоб выпіскі з поўным аб'ёмам інфармацыі, у якіх нараўне з актуальнымі звесткамі аб правах і абмежаваннях правоў на аб'ект нерухомай маёмасці, таксама змешчаны і ідэнтыфікацыйныя звесткі аб уладальніках нерухомай маёмасці (прозвішча, імя, імя па бацьку, чысло, месяц, год нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар, месца жыхарства праваўладальніка).
У бягучым годзе асобам, якія не з'яўляюцца праваўладальнікамі або кандыдатамі ў праваўладальнікі, выдадзена больш за 60 тыс. выпісак, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі аб уладальніках нерухомай маёмасці.
Каб спыніць такую практыку, Генпракуратура вынесла прадпісанне Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці. У ім гаварылася аб неабходнасці неадкладна прыняць меры па выключэнні фактаў распаўсюджвання персанальных даных грамадзян, а таксама прапрацаваць змяненні ў нарматыўныя акты, рэгламентуючыя парадак прадастаўлення звестак аб аб'ектах нерухомай маёмасці.
У мэтах выканання патрабаванняў нагляднага ведамства арганізацыям па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю забаронена ўказваць персанальныя даныя грамадзян у інфармацыі, прадастаўляемай з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў аб'ёме выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі асобам, якія не з'яўляюцца ўласнікамі адпаведнага аб'екта або іх прадстаўнікамі.-0-
Да спіса