Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXIX Дня беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе пройдзе ў Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 22 лютага 2022 года нумар 95. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі - міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Усяго ў складзе аргкамітэта 17 чалавек.
Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, іншых зацікаўленых.
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2021 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў Капыль Мінскай вобласці.-0-
Да спіса