Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Рэкорд месячнай праходкі абнавілі ў лістападзе рамонтнікі нафтавых свідравін, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Беларуснафта".
Калектыў упраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін абнавіў рэкорд месячнай праходкі.
Папярэдняе дасягненне - 5229 м - было зафіксавана ў красавіку 2024-га. Гэты рэкордны паказчык утрымліваўся паўгода. За лістапад работнікі падраздзялення прабурылі 5302 м горных парод.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-