Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
На апаратнай нарадзе аблвыканкама абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання, аптымізацыі вулічна-дарожнай сеткі, палявых работ у АПК
03.09.2025

На апаратнай нарадзе аблвыканкама абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання, аптымізацыі вулічна-дарожнай сеткі, палявых работ у АПК

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко таксама акцэнтаваў увагу на тэме асвятлення сельскіх населеных пунктаў.

Лінейкі прайшлі, устараняем недапрацоўкі

У пачатку нарады кіраўнік вобласці падвёў вынікі рабочага візіту афіцыйнай дэлегацыі Гомельшчыны ў правінцыю Цзілінь КНР. У рамках паездкі адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам самога рэгіёна Паднябеснай і шэрагу гарадоў, устаноўлены пабрацімскія сувязі. Дасягнуты дамоўленасці па ўмацаванні супрацоўніцтва па розных напрамках: сельская гаспадарка, будаўніцтва, аснашчэнне жывёлагадоўчых аб'ектаў, металаапрацоўка, касметалогія. У планах – пастаўкі гомельскай мяса-малочнай і кандытарскай прадукцыі на 3,3 мільёна долараў. Ёсць таксама намеры адкрыць новыя вытворчасці на тэрыторыі СЭЗ "Гомель-Ратон".

Дэталёва разгледзелі пытанні прывядзення вулічна-дарожнай сеткі каля аб'ектаў адукацыі ў адпаведнасці з нормамі. Недапрацоўкі выяўлены ў шэрагу раёнаў, яны звязаны ў асноўным з устаноўкай бардзюрных камянёў, уладкаваннем тратуараў, пешаходных дарожак і парковак, асвятленнем. На ліквідацыю ўсіх недахопаў дадзена два тыдні.

У самыя кароткія тэрміны ў раёнах абавязаны зняць усе пытанні з транспарціроўкай дзяцей на школьных аўтобусах. Задача – давесці бяспеку перавозак да самага высокага ўзроўню – павінна быць выканана.

Жніво завершана, прыбіраем салому

Закранулі тэмы расходаў на асвятленне ў сельскіх населеных пунктах. У рамках праграмы агульнага добраўпарадкавання праведзена замена састарэлых асвятляльных прыбораў на святлодыёдныя свяцільні, усталёўваліся новыя святлакропкі. Разам з тым стаяла задача не дапусціць росту энергаспажывання на месцах. Па факце ж у вобласці сфармавалася неаднастайная карціна, у асобных сельсаветах спажыванне ўсё ж вырасла. Як падкрэсліў Іван Крупко, распыляць бюджэтныя сродкі, асвятляючы безгаспадарныя аб'екты і ўчасткі, ніхто не дазволіць.

Забяспечыць сацыяльны стандарт па асвятленні – вось галоўная задача. Але зрабіць гэта слушна, па-гаспадарску, выключыць нерацыянальнае выкарыстанне электраэнергіі.

Агучаны даручэнні для АПК. Пасля завяршэння жніва ў гаспадарках абавязаны паскарацца з уборкай саломы, а таксама арганізаваць узворванне зямель, унясенне ўгнаенняў. Пастаўлена задача максімальна актывізаваць уборку траў.

Даручэнне губернатара

Старшыням райвыканкамаў, адказным службам – паскорыць прывядзенне ў адпаведнасці з будаўнічымі нормамі элементаў вулічна-дарожнай сеткі каля аб'ектаў адукацыі.


Правда Гомель

Да спіса