Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
"Краявiды роднага Палесся" Міхаіла Пранішнікава прадставяць на выставе ў Гомелі
Персанальная выстава жывапісу "Краявіды роднага Палесся" мастака Міхаіла Пранішнікава пачне работу 9 ліпеня ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.
У экспазіцыі прадстаўлена амаль 40 работ майстра. Яны былі створаны ў перыяд з сярэдзіны 1990-х да 2020 года. Выстава правядзе гледачоў па гарадах і вёсках, лугах і балотах беларускага Палесся, раскажа пра побыт і штодзённыя клопаты людзей, якія там жывуць.
Назвы карцін часта перадаюць іх сюжэт - "Вечар", "Раніца. Купальшчыца", "Ускраіна Чыркавіч", "Поўдзень", "Пастушка". Большасць палотнаў напісана ў найлепшых класічных традыцыях рэалістычнага жывапісу.
У галерэі адзначылі, што практычна ўсе творы Міхаіла Пранішнікава маюць карцінную завершанасць. Гэта сведчыць аб кампазіцыйнай дакладнасці, уменні таленавіта ўбачыць, адчуць і ўвасобіць самае галоўнае.
Работы Міхаіла Пранішнікава былі прадстаўлены на выставах не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Аўтар - удзельнік міжнародных пленэраў. У 2018 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
Выстава "Краявіды роднага Палесся" ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі будзе працаваць да пачатку жніўня.
Да спіса