Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандна-штабное вучэнне праводзіцца для войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Жлобінскім раёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
З 12 па 14 ліпеня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама праводзіцца камандна-штабное вучэнне з тэрытарыяльнымі войскамі Жлобінскага раёна. Яго мэтай з'яўляецца ацэнка гатоўнасці службовых асоб сфарміраваных воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выканаць пастаўленыя перад імі вучэбна-баявыя задачы. Акрамя таго, адзначаецца важнасць удасканалення навыкаў афіцэраў запасу ў рабоце на пункце кіравання і ў кіраўніцтве падначаленым асабовым складам пры выкананні задач войскаў тэрытарыяльнай абароны.
У час вучэння будуць адпрацаваны ахова і абарона аб'екта тэрытарыяльнай абароны, нясенне службы на кантрольна-прапускным пункце ў ходзе ўдзелу ў выкананні мер ваеннага становішча.-0-
Да спіса