Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, якія фестывалі народнай культуры пройдуць у Гомельскай вобласці ў гэтым годзе, на прэс-канферэнцыі "Традыцыі аб'ядноўваюць. Як беларусы адзначаюць народныя святы" расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Інга Заўгародняя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыла Інга Заўгародняя, Гомельская вобласць насыціла гэты год культурнымі мерапрыемствамі, у тым ліку тымі, якія датычацца захавання, развіцця і папулярызацыі беларускіх народных традыцый. Так, у гэтым годзе на Гомельшчыне пройдуць два рэспубліканскія фестывалі народнай культуры: фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня", які традыцыйна праводзіцца ў Акцябрскім раёне, і фестываль народнага гумару "Аўцюкі" ў Калінкавіцкім раёне. Інга Заўгародняя адзначыла, што ў гэтым годзе фестываль "Берагіня" збярэ вялікую колькасць гасцей з Расіі.
На двух фестывалях будуць арганізаваны пляцоўкі, на якіх і майстры, і калектывы, што займаюцца захаваннем і папулярызацыяй народнай традыцыі, правядуць майстар-класы, пакажуць сваю работу на сцэнічных пляцоўках. Як падкрэсліла Інга Заўгародняя, у рамках "Берагіні" да дня асноўнага свята праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў у выглядзе круглых сталоў і семінараў, прысвечаных тэме беларускай народнай творчасці.
Яна таксама расказала, што 26 лютага ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна пройдзе народны абрад "Чырачка". Сваю незвычайную назву атрымаў ад слова "чырок", гэта значыць птушка, качачка. У дзень народнага свята такіх птушачак гатуюць у печы. А акрамя таго мясцовыя жыхары паляць чучала зімы, катаюцца з горак і частуюцца традыцыйнымі беларускімі стравамі.-0-
Да спіса