Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
7 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр рыхтуе да навагодніх свят спектакль для дзяцей "Казка пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу" паводле твора Уладзіміра Ілюхава, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.
Маленькіх гледачоў чакае цікавая, яркая, музычная гісторыя пра тое, як добры, вясёлы, шчыры і вельмі даверлівы эльф пападаецца на хітрасці чараўніцы Клуці, якая любіць паласавацца маленькімі эльфамі.
"Злыя чараўніцы здольныя зачараваць на 100 гадоў, ператварыць чалавека ў жабу і прынесці шмат бед. Але ў казках ім заўсёды процістаіць добрая сіла - любоў, вернасць, храбрасць. І сумленная, адданая дружба будзе мацнейшай за каварства. Дабро пераможа", - падзялілася дырэктар.
Над пастаноўкай працуюць рэжысёр Яна Янчык, мастак Вольга Шчарбінская, балетмайстар Варвара Каменская.
Перад пачаткам спектакля юных тэатралаў сустрэнуць Дзед Мароз і Снягурачка.
Паглядзець казку ў маладзёжным тэатры можна будзе з 18 снежня па 9 студзеня 2022 года.-0-
Да спіса