Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі поўнасцю пераходзіць у звычайны рэжым дапамогі маленькім пацыентам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
З 1 красавіка 2020 года бальніца была арыентавана на рэабілітацыю і аднаўленне пацыентаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19. "За амаль два гады работы ў гэтым напрамку тут аднавілі сваё здароўе каля 6 тыс. пацыентаў з усёй вобласці, у тым ліку некаторыя з іх двойчы. Практычна ў роўнай ступені - 56 і 44 працэнты адпаведна - атрымалі рэабілітацыю гамяльчане і жыхары вобласці", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Кудзяньчук.
У цэлым, паводле даных начальніка ўпраўлення, эфектыўнасць лячэння ў рэабілітацыйным цэнтры перавысіла 98 працэнтаў.
Апошнія дарослыя пацыенты падрыхтаваны да выпіскі на 18 сакавіка.
Па рэабілітацыі пакінулі 80 падзяк у адрас калектыву ўстановы, пад кожнай - некалькі подпісаў, удакладняецца ў паведамленні.-0-
Да спіса