Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
28 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Амаль 600 новых камерцыйных арганізацый створана ў Гомельскай вобласці ў 2021 годзе. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
Як растлумачыла начальнік аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Марына Крывунь, у 2021 годзе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны створана 599 новых камерцыйных арганізацый, зарэгістравана ў якасці ІП 3555 чалавек.
Ацаніць уклад прыватнага сектара эканомікі даюць магчымасць наступныя паказчыкі. "Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва экспартавалі ў мінулым годзе тавараў на $659 млн. Гэта на чвэрць больш, чым у 2020-м годзе. Уклад гэтага сегмента эканомікі рэгіёна - больш як 30 працэнтаў экспарту паслуг, 22,5 працэнта бюджэту вобласці", - адзначыла начальнік аддзела прадпрымальніцтва.
"Больш стала ў рэгіёне рамеснікаў і прадпрымальнікаў у сферы аграэкатурызму - на 23 працэнты і на 13 працэнтаў адпаведна. Праз службу занятасці 627 чалавек атрымалі субсідыі на арганізацыю ўласнага бізнесу на агульную суму Br992 тыс.", - расказала яна.
У мінулым годзе на 1,1 тыс. вырасла колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ІП з выплатай адзінага падатку. Паводле даных на пачатак бягучага года, у вобласці 745 чалавек працавалі па гэтай схеме.
Усяго ў Гомельскай вобласці па выніках мінулага года ажыццяўлялі дзейнасць каля 40 тыс. суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. З іх 30 тыс. ІП і крыху больш за 9 тыс. юрыдычных асоб.-0-
Да спіса