Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
7 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Сельгаспрадпрыемствы Гомельскай вобласці павінны завяршыць рамонт і падрыхтоўку збожжаўборачных камбайнаў і сушыльных комплексаў да ўборачнай кампаніі да 1 ліпеня. Такую задачу агучыў 6 чэрвеня на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў да важнай сельскагаспадарчай кампаніі складае 47 працэнтаў. "Да 1 ліпеня ўсе збожжаўборачныя камбайны павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці так, як і зернеачышчальна-сушыльныя комплексы павінны быць у спраўным стане. Работы шмат, работа наперадзе напружаная. За тыдзень мы павінны па ўсёй вобласці рамантаваць не менш як 100-110 камбайнаў", - падкрэсліў Дзмітрый Петражыцкі.
Старшыня камітэта адзначыў: усяго ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёна 1067 збожжаўборачных камбайнаў. З іх 120 знаходзяцца ў гарантыйным перыядзе - ім да двух гадоў. У мінулым годзе набылі 57 збожжаўборачных камбайнаў. Таксама ў арсенале аграрыяў вобласці 262 зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, 148 зернесушылак.
На нарадзе абмеркавалі пытанні пастаўкі запасных частак для рамонту тэхнікі, аспекты бяспекі пры рабоце ў полі.-0-
Да спіса