Галоўная / Эканоміка / Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Нарматыўна-прававыя акты

У цяперашні час на тэрыторыі Лоеўскага раёна зарэгістравана 180 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: 54 – малых і сярэдніх арганізацый, 126 – індывідуальны прадпрымальнік.

З 54 арганізацый: 8 фермерскіх гаспадарак, 22 таварыстваў з абмежаванай і дадатковай адказнасцю, 19 прыватных прадпрыемстваў, 5 камунальных прадпрыемстваў. Работа малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным кірунку: вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву. З мэтай узмацнення работы па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцей, выпрацоўкі прапаноў па вырашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу, штоквартальна праводзіцца пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.