Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У гарадскім цэнтры культуры г.п. Лоеў прайшло ўшанаванне работнікаў сельгаспрадпрыемстваў
27.11.2023

У гарадскім цэнтры культуры г.п. Лоеў прайшло ўшанаванне работнікаў сельгаспрадпрыемстваў

Лепшыя з працаўнікоў-пераможцы раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур-атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Па традыцыі праца лідараў жніва была адзначана кіраўніцтвам раёна. З караваямі з новага ўраджаю з гонарам на святочную сцэну падымаліся кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Таргонскі павіншаваў аграрыяў Лоеўшчыны са сканчэннем уборачнай кампаніі, падзякаваў за працу і адданасць роднай зямлі. Кіраўнік раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў заслужаныя ўзнагароды працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія сёлета дасягнулі найлепшых вынікаў.

Цёпла і сардэчна павіншавала са святам работнікаў аграпрамысловага комплексу старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова, уручыўшы заслужаныя ўзнагароды працаўнікам палёў.

Падзякі за добрасумленную працу, праяўленае пачуццё абавязку на ўборцы ўраджаю аграрыям уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анастасія Дзігоўская. Віншуючы хлебаробаў і земляробаў Лоеўскай зямлі, Анастасія Дзігоўская адзначыла, што на Лоеўшчыне жывуць працавітыя людзі, якія славяцца сваімі справамі і праслаўляюць сваю малую радзіму поспехамі. Падзякі за нялёгкую працу хлебаробаў атрымлівалі не толькі жыхары раёна, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё аграрнай галіне, але пераможцы раённых спаборніцтваў сярод маладзёжных экіпажаў.

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей Дземідзенка ўручыў заслужаныя ўзнагароды працаўнікам палёў, якія з самай раніцы і да позняга вечара былі на палях, імкнучыся своечасова і якасна ўбраць збожжавыя культуры.

Заслужаныя ўзнагароды і падарункі працаўнікі вёскі прымалі ад прафсаюзнага лідэра АПК Ніны Новік.

 Артысты гарадскога цэнтра культуры, выхаванцы і навучэнцы ўстаноў адукацыі падрыхтавалі для гасцей мерапрыемства канцэртную праграму.

Да спіса