Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
На мінулым тыдні адбылася канцэртная праграма калектыву Крупейскага сельскага клуба і базавай школы ў рамках конкурсу самадзейнай творчасці «Галасы Лоеўшчыны».
Лёгкая
музыка, усмешкі гасцей у глядзельнай зале, добры настрой ― усё садзейнічала
правядзенню мерапрыемства ў цёплай, сяброўскай атмасферы.
Каларытныя і непараўнальныя ўдзельнікі творчага калектыву, апранутыя ў
беларускія нацыянальныя касцюмы, якія гарманічна злучылі ў сваіх песнях
народныя матывы, гучанне музычных інструментаў, з першых хвілін зачаравалі
гледачоў.
Канцэрт адкрыла вакальная група з песняй «Беларусь мая». Пранікнёна, з душой
выконвалі артысты музычныя творы пра любоў да нашай краіны і малой радзімы.
Сярод удзельнікаў творчага калектыву ― прадстаўнікі розных узростаў, але ўсіх
іх аб’ядноўвае жаданне далучыцца да народнай творчасці. Яны парадавалі ўсіх
аматараў песні не толькі харавым, але і сольным выкананнем. Гледачы ― знатакі
беларускай народнай песні ― цёпла сустракалі творчыя нумары. Музычныя
кампазіцыі «Мая мама» і «Родна маці мая» у выкананні Ірыны Абрубавай і Пятра
Катка закранулі сэрцы слухачоў сваёй лірычнасцю і прымусілі праслязіцца.
Рэпертуар калектыву багаты і разнастайны: выконваліся класічныя народныя і
сучасныя музычныя творы.
Узрушаючую энергетыку і магутны зарад пазітыву прысутным падарыў квартэт
«Вясёлка» з найгрышамі «Папуры».
Удзячная публіка, атрымліваючы асалоду ад маляўнічых і душэўных музычных
нумароў таленавітых выканаўцаў, у адказ дарыла бурныя гарачыя апладысменты.
На мажорнай ноце з песняй «Мы жадаем шчасця вам…» скончылася выступленне
творчага калектыву.
Гледачы, якія наведалі гарадскі цэнтр культуры, ніколькі не пашкадавалі аб
гэтым, таму што тут адбылося яскравае свята творчасці і душы.
Да спіса