Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Як паведаміў галоўны суддзя
Віктар Верамеенка, у спаборніцтвах па стральбе, якія праходзілі ў спартыўнай
зале СШ імя А.В. Казлова, сваю падрыхтоўку і імкненне да перамогі
прадэманстравалі юныя стралкі ў трох узроставых групах: 2004-2005 гг.,
2006-2007 гг. і 2008-2009 гг. нараджэння (хлопчыкі і дзяўчынкі). Пасля гэтага
іх чакаў чаўночны бег (з-за адсутнасці снегу лыжная гонка была адменена).
Суперніцтва праходзіла цікава і захапляльна, спартсменам спадарожнічалі поспех
і баявы настрой.
У камандных спаборніцтвах у першай падгрупе перамаглі гімназісты, другое месца
занялі прадстаўнікі аг. Уборак, трэцяе — Бывалькаўскай школы. У другой падгрупе
на першую прыступку п’едэстала падняліся спартсмены з Малінаўкі, «срэбра» — у
ўдзельнікаў з Крупеек, «бронза» — у каманды з Карпаўкі.
У малодшай узроставай групе (2008-2009 г.н.) першае месца занялі Ксенія Глезава
(Малінаўка) і Уладзімір Мокша (Уборак), на другім месцы замацаваліся Ева Казуля
і Кірыл Навуменка (гімназія), на трэцім — Ганна Краўчанка (Карпаўка) і Марк
Лазоўскі (Малінаўка).
У групе 2006-2007 г. н. перамаглі Анастасія Новікава і Максім Плюшчай
(гімназія), другімі сталі Ганна Мельнік (Бывалькі) і Сяргей Анісавец (Каўпень),
трэцяе месца дасталася Святлане Сініла (Крупейкі) і Кірылу Сіманаву (Уборак).
У старэйшай групе (2004-2005 г.н.) пальму першынства атрымалі Ганна Пархоменка
(гімназія) і Дзяніс Яшчанка (Крупейкі), на другую прыступку п’едэстала
падняліся Крысціна Курленка (Крупейкі) і Ілля Краўчанка (Каўпень), на трэцім
месцы размясціліся Крысціна Асядач (Малінаўка) і Сяргей Аліфір (Суткоў).
У завяршэнні спаборніцтваў ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
пераможцам і прызёрам былі ўручаны годныя ўзнагароды.