Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
19 кастрычніка 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай камісіі Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай уласнасці, на якім сярод асноўных былі заслуханы пытанні:
«Аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 – 2020 гады».
«Аб арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Лоеўскага раёна».
«Аб ходзе рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2016-2020 гады».
Пасяджэнне прайшло ў форме дыялогу членаў камісіі з адказнымі за падрыхтоўку дадзеных пытанняў. Па разгледжаных пытаннях прыняты рашэнні, некаторыя з іх накіраваны на разгляд прэзідыума.