By
Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Усіх сабрала поле спелае, поле азімага ячменю. Беражлівае і паважлівае стаўленне да хлеба, да коласа, да зямлі-карміцелькі здаўна было ўласціва беларусам, а пачатак уборачнай страды суправаджаўся прыгожым земляробчым абрадам «Зажынкі». Удзельнікаў уборачнай віталі хлебам-соллю. Каравай з леташняга ўраджаю ўручылі дырэктарам сельгаспрадпрыемстваў Васілю Глезаву, Пятру Носікаву. Насычаным атрымалася адкрыццё ўборачнай кампаніі. З песнямі сустракалі хлебаробаў артысты Лоеўшчыны.